Цела даўжынёю 3,5—4,5 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.
Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Надкрылы жоўтыя, з узорам чорнага колеру. Існуюць шматлікія выарыяцыі афарбоўкі. Светлы фон можа змяняцца ад крэмавага да бледна-аранжавага. Звычайна на надкрылах прысутнічае 14 чорных крапінак. Часам чорныя плямкі зліваюцца так, што афарбоўка робіцца амаль цалкам чорнай, за выключэннем 12 светлых жоўтых крапінак.
Пашырана ў Палеаарктыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, Каўказе, у Закаўказзі, Сібіры, на Далёкім Усходзе Расіі, у Казахстане, Заходняй Азіі, Пакістане, Манголіі, Кітаі (Тарымская ўпадзіна), Карэі і Японіі. Распаўсюдзілася ў Паўночнай Амерыцы.